Патухаюць, цямнеюць высi Зоркi yспыхваюць над сiнявой. Да пляча майго прытулiся Залатою сваёй галавой. Чуеш вецер i чуеш вечар, Чуеш цiха шапоча сад. На твае худзенькiя плечы, Асыпае ноч зорапад.
Припев: Гэта я цябе вечарую, Туманамi цябе я чарую. Васiлькоў шапатлiваю моваю, Зачароўваю, зачароўваю. Закалыхваю я цябе.
I ад рук няўмелых,нясмелых, Не схаваешся ты нiдзе. Поўня белая, яблыкам спелым, На далонi твае ўпадзе. Ты шапнеш мне адчайныя словы, Што шаптаў табе ўчора я. Вечаровая, зачарованая, Закалыханая мая.