II зноў пабачыў я сялiбы, Дзе леты першыя прайшлi. Там сьцены мохам параслi, Вясёлкай адлiвалi шыбы. Усё ў пылу. I стала мне Так сумна-сумна ў цiшыне... Я ў сад пайшоу - там глуха, дзiка, Усё травою парасло... Няма таго, што раньш было... Няма таго, што раньш было, I толькi надпiс "Веранiка"... I толькi надпiс "Веранiка" на лiпы ўрэзаны ў кары. Казаў вачам аб тэй пары: - Расьцi, ўзмацовывайся, дрэва, Як манумент жывы ўставай I к небу надпiс падымай, I к небу надпiс "Веранiка"... Чым боле сходзiць дзён, начэй, Тым iмя мiлае вышэй... Няма таго, што раньш было... Няма таго, што раньш было, I толькi надпiс "Веранiка" Чым боле сходзiць дзён, начэй, Тэм iмя мiлае вышэй…