Хочаш піва, Таму што ўсё ня так як мае быць, Бо на душы тужліва, Бо помніш тое, што даўно пара забыць.
Хочаш піва! Хочаш піва!
Хочаш піва, Таму што гэта лета як зіма І шанцаў на фінал шчаслівы Так мала, што амаль няма.
Хочаш піва! Хочаш піва!
Хочаш піва. За спінаю гараць твае масты, Таму ты хочаш піва, Што свет на дзіва брудны і пусты. А мажліва ня ўсё яшчэ залежыць ад бяды. Быць можа хочаш піва, таму што проста хочаш піва ты.